Паважаныя настаўнікі і ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка!
Быць настаўнікам - высокае пакліканне. Бо менавіта ад вашага майстэрства, мудрасці і цярпення шмат у чым залежаць станаўленне, жыццёвая загартоўка і маральнае здароўе падрастаючага пакалення. Са школьнай лавы вы закладваеце дзецям не толькі навыкі вучобы, любові да ведаў, але і дапамагаеце дзіцяці фармавацца як асобе, адчуваць сябе паўнавартасным членам грамадства, станавіцца грамадзянінам, які любіць свой край, сваю Радзіму.
Дзякуй за вашу нялёгкую і высакародную працу, за неабыякавасць, мудрасць, гатоўнасць расхінуць сваю душу для кожнага дзіцяці.
Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам педагагічнай працы, людзям, якія бясспрэчна з'яўляюцца прыкладам для маладых педагогаў у самааддачы і глыбокай вернасці прафесіі.
Дарагія настаўнікі, ад усёй душы жадаем вам дабрабыту, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і прафесійных поспехаў!
Старшыня Талачынскага раённага выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Г. Г. Мурашка