15 кастрычніка 2021
Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі мамам пасведчаннi аб нараджэнні дзяцей
У Дзень маці у аддзеле ЗАГС Талачынскага райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі першы важны дакумент свайго дзіця - пасведчанне аб нараджэнні чатыры жыхаркі нашага раёна Вольга Касцюкевіч, Юлія Мiрук, Алеся Падбярозкіна, Міленэ Барсегян.
У гэты святочны дзень з падарункамі і словамі віншавання да іх прыйшлі работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Ала Краўчанка.