У Талачынскім раёне праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу
У Талачынскім раёне праводзіцца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу. Прышчэпкі супраць грыпу на бясплатнай аснове за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэту ў гэтым годзе будуць праводзіцца вакцынай «Грыпол Плюс» вытворчасці Расіі.
Права на бясплатную вакцынацыю маюць:
- дзеці;
- дарослыя, пакутуючыя ад хранічных захворванняў;
- асобы, ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў;
- цяжарныя жанчыны;
- медработнікі;
- работнікі сферы бытавога абслугоўвання;
- устаноў адукацыі; гандлю і харчавання; транспарту;
- работнікі службаў па забеспячэнню жыццядзейнасці і бяспекі дзяржавы (МНС, МУС, Міністэрства абароны, КДБ, ЖКГ, энергазабеспячэння, сувязі).
Работнікі прамысловых прадпрыемстваў і сельскагаспадарчай вытворчасці павінны быць прышчэплены за кошт сродкаў гэтых прадпрыемстваў.
Вакцынацыю супраць грыпу праводзяць не раней, чым праз 14 дзён пасля завяршэння поўнага курса вакцынацыі супраць COVID -19.
Магчыма сумеснае (у адзін дзень) прымяненне вакцыны супраць COVID -19 і вакцыны супраць грыпу (за выключэннем жывых вакцын) па жаданні пацыента пры адсутнасці супрацьпаказанняў з абавязковым афармленнем пісьмовай інфармаванай згоды.
Зрабіць прышчэпку ў Талачынскім раёне можна ў любой лячэбна-прафілактычнай установе:
- працэдурны кабінет паліклінікі Талачынскай ЦРБ (рэжым работы панядзелак - пятніца з 8.00 да 15.30, субота з 8.00 да 13.30);
- працэдурны кабінет Каханаўскай РБ (рэжым працы панядзелак - пятніца з 8.00 да 15.30, субота з 8.00 да 13.30);
- працэдурныя кабінеты Слаўнаўскай СВА, Серкавiцкай СВА, Абалецкай СВА, Воласаўскай СВА, Варанцэвіцкай СВА, ФАПаў у адпаведнасці з графікам работы;
Арганізаваны папярэдні запіс на вакцынацыю па тэлефонах:
- Талачынскай паліклінікі - 5-03-63
- Каханаўскай РБ - 2-23-55
- Серкавiцкай СВА - 5-38-81
- Слаўнаўскай СВА - 3-54-43
- Абалецкай СВА - 5-46-06
- Варанцэвіцкай СВА - 5-88-03
- Воласаўскай СВА - 5-36-44
Агляд ўрача-тэрапеўта абавязковы.
Прышчэпка - надзейная абарона ад ускладненняў грыпу, рэкамендуем усім жыхарам раёна зрабіць прафілактычную прышчэпку! Ваша здароўе - у Вашых руках, а своечасовае правядзенне вакцынацыі - залог поспеху яго захаваць!
Адміністрацыя Талачынскай ЦРБ.