З 19 па 23 кастрычніка 2026 года на тэрыторыі Талачынскага раёна органамі ўнутраных спраў будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) "Арсенал". Галоўная мэта акцыі - супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў.
Як паведамілі ў Талачынскім РАУС, у гэты перыяд супрацоўнікі міліцыі ўзмоцняць кантроль над выкананнем заканадаўства ў сферы абароту зброі. Асаблівая ўвага будзе нададзена праверцы ўмоў захоўвання зарэгістраванай паляўнічай і газавай зброі ў грамадзян, а таксама выяўленню асоб, якія захоўваюць незарэгістраваныя небяспечныя прадметы.
Праваахоўнікі нагадваюць: незаконнае захоўванне зброі цягне за сабой строгую адказнасць.
МУС нагадвае: бяспека пачынаецца з АДКАЗНАСЦІ!
Легальным уладальнікам зброі неабходна строга выконваць правілы яе бяспечнага ўтрымання. Зброя і боепрыпасы павінны захоўвацца па месцы пражывання ў надзейна замыкаемых металічных сейфах. Доступ старонніх асоб, уключаючы членаў сям'і і дзяцей, да ключоў ад сейфа павінен быць цалкам выключаны.
Важна!
Асобы, якія добраахвотна здалі ў органы ўнутраных спраў незаконна захоўваемую зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і выбуховыя прылады, цалкам вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Калі ў вас маецца інфармацыя пра факты незаконнага захоўвання зброі або вы хочаце добраахвотна здаць незарэгістраваную стрэльбу, порах або патроны (у тым ліку тыя, што засталіся ад памерлых сваякоў), звярніцеся ў аператыўна-дзяжурную службу Талачынскага РАУС па тэлефоне: 8 (29) 597-02.13 або па тэлефоне 102. Ананімнасць гарантуецца.
Да спіса