У калядныя святы навагоднія і казачныя персанажы з народнымі песнямі і весялосцю заходзілі ў госці да людзей, дзе сустракалі каляднікаў з радасцю і віталі з падзякай. Кажуць, што сардэчны прыём пераапранутых - заклад дабрабыту на ўвесь год.
Народны тэатр гульні «Балаболы» Каханаўскага дома культуры (кіраўнік Алена Бугаёва), фальклорны калектыў «Супружанкі» Звяняцкага сельскага дома культуры (кіраўнік Ірына Масалкова) і іншыя творчыя калектывы раёна арганізавалі сапраўдныя калядныя гулянні ў калядныя святы.