Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
17.12.2021

Старшыня Талачынскага райвыканкама Алег Лындзін сустрэўся з калектывам раённай бальніцы

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у медыцынскай установе раёна.

Актуальная і важная кампанія па правядзенні рэферэндуму абмяркоўвалася на сустрэчы з медыкамі.

«Унясенне змен у Канстытуцыю – абдуманы і ўзважаны крок народа Беларусі на шляху да развіцця суверэннай і мірнай дзяржавы» - адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Валевіч.

«Важна разумець, што асабістая сацыяльная адказнасць кожнага з нас дапаможа не толькі рэалізаваць свае ўласныя планы, але і будзе садзейнічаць умацаванню дыялогу і ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам», - падкрэсліў старшыня райвыканкама.

Начальнік РАУС Міхаіл Хаўратовіч азнаёміў са зменамі ў заканадаўстве аб масавых мерапрыемствах.

Напярэдадні навагодніх свят начальнік РАНС Уладзімір Навіцкі нагадаў аб неабходнасці захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі. Да спіса