Працягваецца газіфікацыя аг.Слаўнае Талачынскага раёна
Доўгачаканая для жыхароў аграгарадка Слаўнае падзея адбылася ў 2021 годзе - пуск газу ў населеным пункце.
Слаўнае стала 23 сельскім населеным пунктам раёна, куды падведзены прыродны газ.
Сёння любому грамадзяніну, які мае домаўладанне ў гэтых населеных пунктах, прадастаўлена магчымасць падключыць прыродны газ, тым самым стварыць спрыяльныя камфортныя ўмовы для пражывання.
1 лютага намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Гаўрычэнка сумесна са старшынёй Слаўноўскага сельсавета Андрэем Маркіянавічам і начальнікам Талачынскага раёна газазабеспячэння Аляксандрам Грынкіным сустрэліся з жыхарамі аг.Слаўнае, якія зацікаўлены ў падключэнні прыроднага газу ў домаўладаннi.
Аляксандр Грынкін адзначыў, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 368 грамадзянам прадастаўлена магчымасць падвядзення газаправода да жылога дома з аплатай 30% кошту (70% работ кампенсуе дзяржава) і выкарыстаннем ільготнага крэдытавання на гэтыя мэты.