29 кастрычніка 2021 г. з 11.00 да 12.00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» па тэлефоне 8-0216-51-09-26 намесніка старшыні Аршанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Арлова Георгія Юр'евіча.
Спектр тэм разнастайны: ад пытанняў фінансава-гаспадарчай і вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў раёна, сацыяльнай абароны насельніцтва, захавання правоў грамадзян да працы мясцовых органаў улады.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца з нагоды працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Да спіса