17 лютага ў Талачыне прайшло сумеснае паседжанне Савета Талачынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў і грамадскіх аб'яднанняў.
У працы Савета прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач, старшыні раённых структур РГА «Белая Русь», ГА «БРСМ», ГА «Беларускі саюз жанчын», прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый.
Галоўным пытаннем, якое было вынесена на абмеркаванне, стала пазіцыя прафсаюзнага руху па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.
«Мы - разам! Мы - за Беларусь! Мы - за рэферэндум!», - выказала агульнае меркаванне прысутных старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Марына Дудчанка