Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
12.06.2020

Прафілактычныя мерапрыемствы правядуць дзяржаўтаінспектары ў Талачынскім раёне

Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам двухколавых механічных транспартных сродкаў, а таксама па віне вадзіцеляў, якія кіравалі транспартам у стане ап'янення, правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 11 па 15 чэрвеня.

У студзені - маі бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана чатыры дарожна-транспартных здарэння па віне кіроўцаў мотатранспарту, у якіх чатыры чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжару. ДТЗ са смяротным зыходам з названай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху не зафіксавана.

Застаецца актуальнай праблема кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, пра што сведчаць здарэннi, таксама зарэгістраваныя ў бягучым годзе. Так, за 5 месяцаў 2020 года па віне нецвярозых вадзіцеляў адбылося 14 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі, 18 чалавек траўмаваныя. Пры гэтым за названы перыяд падраздзяленнямі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Віцебскай вобласці спынена 1034 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення.

Да спіса