Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
01.04.2026

Паважаныя жыхары Талачынскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат. Але Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнага сваяцтва, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый народаў.

Узаемавыгаднае супрацоўніцтва Талачынскага раёна з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі на ўсіх узроўнях спрыяе развіццю эканамічнага патэнцыялу нашых рэгіёнаў, захаванню і ўмацаванню адзінства культурнай і адукацыйнай прасторы.

Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам Беларусь і Расія здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.

Няхай агульнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – заўсёды будзе сімвалам дружбы, духоўнага сваяцтва і дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.

У гэты святочны дзень сардэчна жадаем усім мірнага неба над галавой, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэт!

Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта А. М. Лындзін

Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г. Мурашко

Да спіса