Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Талачынскі раённы выканаўчы камітэт
14 кастрычніка 2021

Паважаныя жанчыны! Дарагія мамы і бабулі! Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Гэты асаблівы дзень - даніна павагі ўсім маці і прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства.

Менавіта дзякуючы жанчыне пачынаецца і працягваецца жыццё на зямлі. Мама - гэта галоўны настаўнік, мудры дарадца і самы адданы сябар. Матчына любоў была і застаецца вялікай стваральнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці і патрыятызму.

Мы ганарымся нашымі выдатнымі жанчынамі, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі самых розных прафесій, паспяхова сумяшчаюць працоўную і грамадскую дзейнасць і пры гэтым застаюцца клапатлівымі маці і любячымi жонкамi.

Павышэнне аўтарытэту і прэстыжу сям'і, пашырэнне мер усебаковай падтрымкі, ахова мацярынства і дзяцінства з'яўляюцца найважнейшымі прыярытэтамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі нашай краіны.

У гэты святочны дзень мы шчыра дзякуем ўсім жанчынам за нястомную працу і цярпенне, мудрасць і велікадушнасць! Хай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей і ўнукаў дораць вам толькі радасць і гонар!

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту, здзяйснення самых запаветных жаданняў! Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць любоў і паразуменне, цяпло і ўтульнасць!

Са святам!

Старшыня Талачынскага
раённага выканаўчага
камітэта
О.М.Лындзiн

Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў
Г.Г.Мурашка