3 лютага 2022
Паліклінікі будуць працаваць у суботу і нядзелю
У краіне ідзе рост захворвання, таму Міністэрства аховы здароўя падоўжыла рэжым працы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выходныя дні – суботу і нядзелю.
Пачынаючы з бліжэйшых выхадных - 5 і 6 лютага - прыём пацыентаў з сімптомамі ВРВІ і COVID-19 у паліклініках Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы і Каханаўскай раённай бальніцы будзе весціся:
у суботнія дні з 8.00 да 14.00,
у нядзелю з 8.00 да 13.00.
Дадатковую інфармацыю можна ўдакладніць па тэлефонам 5-03-63 (Талачын) і 2-32-55 (Каханава).
Змены будуць дзейнічаць да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захворвання на ВРВІ і COVID-19.