9 верасня падведзены вынікі дня работы з насельніцтвам у Каханоўскiм сельсавеце. Мерапрыемствы занялі амаль цэлы тыдзень, на працягу якога рабочыя групы правялі сход жыхароў населеных пунктаў, даведаліся пра праблемы і просьбы вяскоўцаў, давялі патрабаванні раённых уладаў і асобных службаў па навядзенні парадку на падворках і на вуліцах вёсак, правялі прафілактычную працу па пажарнай бяспецы і правапарадку, іншых пытаннях. Было праведзена пашыранае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку сельсавета.
Усе пытанні, якія падняты насельніцтвам адрасаваны адпаведным арганізацыям і пастаўлены на кантроль.
Да спіса