Работнікі Талачынскага кансервавага завода пастаянна ўваходзяць у лік перадавікоў па сезонных палявых работах. У гэтым годзе камбайнеры Уладзімір Сяргеевіч Яршоў, Аляксандр Сяргеевіч Ракаў, Сяргей Сяргеевіч Салаўёў, Аляксандр Леанідавіч Нарчук, Аляксандр Мікалаевіч Валентаў, Аляксей Валянцінавіч Валодзін, Дзмітрый Аляксандравіч Ігнаткевіч, Рэдуха Уладзімір Віктаравіч, Дзяніс Алегавіч Зендзераў і Дзмітрый Вячаслававіч Мацюшэўскі пераўзышлі тысячны рубеж на ўборцы збожжавых.
Перадавікоў жніва павіншавалі старшыня райвыканкама Алег Міхайлавіч Лындзiн, дырэктар Талачынскага кансервавага завода Анатоль Васільевіч Анюхоўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Пiльшчыкава. Iм уручаны ганаровыя граматы і грашовыя прэміі ад раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюза работнікаў АПК, прафсаюза і адміністрацыі завода.