За перыяд з 10 па 17 красавіка на дабрачынны рахунак для збору грашовых сродкаў, якія паступаюць у выглядзе бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі або ахвяраванняў, адкрыты ва ўстанове аховы здароўя «Талачынская цэнтральная раённая бальніца», паступіла 3885 беларускіх рублёў. Дапамогу аказалі прафсаюз работнікаў аховы здароўя Талачынскага раёна, філіял №215 АСБ «Беларусбанк», РГА «Белая Русь», рэдакцыя раённай газеты «Наша Талачыншчына», а таксама грамадзяне раёна.
Атрыманыя грашовыя сродкі накіраваны на закупку сродкаў індывідуальнай абароны - камбінезоны, ахоўныя акуляры, маскі.
Як паведамлялася раней, грашовыя сродкі на набыццё лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння для правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэння распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, могуць уносіцца як юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі.
Рэквізіты рахунку: BY03 AKBB 3642 3270 0194 6220 0000 УНП 300012152 БІК AKBBBY21215 ў ЦБП №219 філіяла №215 ААТ «АСБ Беларусбанк».
Установа аховы здароўя нагадвае аб выкананні рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь - захаванні сацыяльнага дыстанцыявання, нашэнні сродкаў індывідуальнай абароны ў месцах масавага знаходжання людзей. Па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі ў перыяд пандэміі COVID-19 можна звярнуцца ў кансультатыўны кабінет паліклінікі па тэлефоне 5-03-63.
Па інфармацыі цэнтральнай раённай бальніцы, па стане на 17 красавіка выяўленых выпадкаў заражэння каранавiруснай інфекцыяй на тэрыторыі Талачынскага раёна няма.
Да спіса