15 лютага ў нашай краіне адзначаецца сумная і ўрачыстая дата -Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
33 гады прайшло з таго моманту, калі савецкія войскі пакінулі Аўганістан. Але чым далей адыходзяць ад нас тыя лёсавызначальныя падзеі, тым ясней бачыцца веліч подзвігу патрыётаў Айчыны.
Вы, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, першымі падняліся на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, адважна ваявалі з ворагам, дапамагалі брацкаму народу. Вы засталіся адданыя абавязку, прысязе і Айчыне.
Мы схіляем галаву перад светлай памяццю загінуўшых землякоў і ніколі не дазволім прынізіць значнасць іх гераічнага служэння свайму народу.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Міру і дабра вам і вашым сем'ям.
Да спіса