2 чэрвеня вядомае ў раёне прадпрыемства ТАА «Каханоўскі трубны завод «Белтрубпласт» урачыста адзначае 15-годдзе з дня свайго заснавання.
- Аснова трубнай вытворчасці, - заўважыў, уступаючы ў размову, дырэктар завода Аляксандр Васільевіч Чуркін, - тут была закладзена стварэннем прадпрыемства па выпуску гладкай і дрэнажнай трубы. Засноўваў, ствараў гэтую вытворчасць са сваёй камандай Уладзімір Пятровіч Вадалазкiн...
На прадпрыемстве працавала 11 састарэлых ліній. У год выпускалася каля паўтары тысячы тон трубы. Так было на той час, пачатак 2000-х. У 2005 годзе ў Каханова прыйшла буйная расійская кампанія «Поліпластык», і 2 чэрвеня на месцы старога прадпрыемства быў заснаваны Каханоўскі трубны завод «Белтрубпласт». Адразу ж на завод прывезлі і ўсталявалі тры новыя экструзійныя лініі, што дало магчымасць ужо ў 2006 годзе давесці выпуск трубы да 4500 тон.
З 1 чэрвеня 2007 года прадпрыемства ўзначальвае Аляксандр Чуркін. Вопыт трубнай вытворчасці выпускнік Маскоўскага авіяцыйна-тэхналагічнага інстытута набываў на розных дадзенага профілю прадпрыемствах, якія ўваходзяць у ТАА «Поліпластык». Пачынаў у 1979 году сваю працоўную дзейнасць на Варонежскім авіяцыйным заводзе, працаваў у Маскве на прадпрыемстве «Палiмер-цяпло» намеснікам дырэктара.
Каб надаць развіццё ўваходзячаму у холдынг прадпрыемству ў Каханова, маючы вопыт і арганізатарскія здольнасці па прасоўванні новых тэхналогій Аляксандр Чуркін накіроўваецца ў Беларусь. Чэрвень з розніцай у адзін дзень сумясціў юбілейную дату ў нараджэнні прадпрыемства - 15-годдзе, і 13 гадоў працы на Каханоўскім трубныя заводзе А. В. Чуркіна. Збіраўся сам сюды, як планавалася і тымі, хто накіроўваў яго ў Каханова, не надоўга, на прарыў. А па ходзе працы адбылося тое, што адбылося. Аляксандра Васільевіча захапіла цікавая праца і відавочная перспектыва развіцця. І гэтаму ёсць тлумачэнне. Сёння гэта ўжо вытворчасць новага дня, якая не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца. Яна - гэта дзесяць сучасных ліній па вырабе гафрыраванай і гладкай трубы. Асартымент яе - ад 20 міліметраў у дыяметры да 1 метра гладкай і гафрыраванай трубы і да 2,4 метра трубы СВТ. Гэта і вытворчасць металічных вырабаў і ліцця з пластмас. Уся гэтая прадукцыя знаходзіць шырокае прымяненне як у побыце, так і на вытворчых аб'ектах. З'яўленне новых праектаў і вытворчасцей у краіне робіць прадукцыю завода запатрабаванай і добра рэалізуецца. Выпуск у вялікіх аб'ёмах дазваляе зніжаць яе сабекошт, і, адпаведна, зніжаць цану на гатовую прадукцыю. За 4 месяцы гэтага года аб'ём вытворчасці трубы ўзрос на 18 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, выпуск усіх відаў прадукцыі на 27%. Прадпрыемства ў шэрагу лепшых заводаў у холдынгу па сваіх вытворча-эканамічных паказчыках. Чатыры месяцы юбілейнага года сталі лепшымі за ўсе гады працы завода.
Па вытворчасці трубы за гэтыя 15 гадоў выраслі больш чым у два разы - з 4,5 тысячы тон у год да 11 тысяч тон. У мінулым годзе запусцілі новую лінію па вытворчасці дрэнажнай трубы. Да гэтага дзейнічала адна універсальная, на якой выпускалася адна-і двухслаёвая труба. На працягу двух гадоў яна эксплуатуецца практычна без прыпынку. Цяпер на дапамогу ёй прыйшла новая лінія, на якой будзе вырабляцца труба выключна для выкарыстання пры правядзенні меліярацыйных работ.
Вялікі попыт, і асабліва ён узрос у бягучым сезоне, на спіральнавітую трубу. Шырока выкарыстоўваецца пры будаўніцтве ачышчальных збудаванняў, каналізацыйных помпавых станцый, правядзенні работ па рэнавацыі каналізацыйных сетак.
Вытворчасцю трубы на заводзе падводзіцца вынік шматлікіх распрацоўках па яе ўдасканаленні, праводзiмых даследаванняў і эксперыментаў, якімі займаюцца навукоўцы, інжынеры і тэхнолагі профільных навукова-даследчага інстытута і лабараторыі ў Маскве. Усе новыя, цікавыя напрацоўкі ідуць у справу, пераламляюцца праз практычную іх рэалізацыю. Добра адпрацавана і лагістыка паставак сыравіны поліэтылену, які паступае з розных прадпрыемстваў Расійскай Федэрацыі - Татарстана, Стаўрапольскага краю і г. д.
Паспяхова працуюць тут па вытворчасці кампрэсійных фітынгавых вырабаў, уключаючы фланцы, муфты і іншае. Яны дазваляюць весці пракладку розных трубавых сетак без зваркі труб. Добра развіваецца такі кірунак як металаапрацоўка. Да такой традыцыйнай прадукцыі як фітынгі дадалася вытворчасць ўшчыльняючых кольцаў. Толькі на гэтым выглядзе вырабаў прадпрыемства ў месяц напрацоўвае да 3 мільёнаў расійскіх рублёў. На чарзе выраб машыны для выканання работ па рэнавацыі буйных калектараў. Выраблены металічны інструмент пастаўляецца на экспарт. Яго закупляюць Расія, Аўстрыя, Украіна.
Юбілей прадпрыемства - гэта толькі добрая нагода паглядзець, што ўдалося зрабіць, і акрэсліць чарговыя мэты і задачы. Іх дасягненне, як і рашэнне праблем, па сілах працаздольнага, зладжанай калектыву.
— Сярэдні ўзрост працуючых 43 гады, - заўважыў А. В. Чуркін, - гэта добрае спалучэнне маладосці і досведу. Менавіта яны, 229 чалавек, і ствараюць вельмі патрэбную, канкурэнтаздольную прадукцыю, якая можа служыць 50 і больш гадоў і якой няма пакуль альтэрнатывы па трываласці, гнуткасці.
Працуюць у нас 52 інжынерна-тэхнічных работніка - тэхнолагі, канструктары, электроншчыкі. Шмат моладзі. Ва ўзросце да 31 года - 38 чалавек. 23 чалавекі з ліку спецыялістаў - гэта тыя, хто адпрацаваў на вытворчасці 15 гадоў. Стаж яшчэ 20 спецыялістаў склаў 14 гадоў. Стаць, быць працаўніком трубнага завода ў нас не проста. Таму, калі чалавек тут працуе, нягледзячы на пасаду, гэтым самым яму ўжо могуць быць у вачах іншых людзей прызнанне і ацэнка. Наша, і мая асабістая, падзяка тым, хто стаяў ля вытокаў развіцця прадпрыемства, па сутнасці, даваў яму новае жыццё. Яны на заслужаным адпачынку, але мы цэнім той уклад, які ўнеслі ў станаўленне розных вытворчасцяў браты Мікалай Анатольевіч і Віктар Анатольевіч Коласаўскія, Леанід Уладзіміравіч Бельскі, Наталля Якаўлеўна Iванека, Аляксандр Васільевіч Краўцоў. Але гэта толькі малая частка тых, хто павінен быць у гэтым шэрагу і заслугоўвае самых добрых слоў. 154 нашых спецыяліста працуюць на розных участках ад 5 да 15 гадоў, і кожны з іх па-свойму незаменны і паважаемы ў калектыве, у сваёй сям'і, у нашым гарпасёлку.
Стаж намесніка дырэктара Сяргея Мікалаевіча Мацюшэўскага у працы на прадпрыемстве складае 15 гадоў. Гэта актыўны неабыякавы чалавек, дэпутат раённага Савета дэпутатаў. Шлях ад рабочага да майстра ўчастка па вытворчасці гладкай і гафрыраванай трубы прайшоў даўжынёй у 15 гадоў Андрэй Мікалаевіч Кірдзееў. Ад рабочага да начальніка ўчастка ліццёвых і фармованых вырабаў вырас у сваім прафесійным майстэрстве Дзмітрый Аляксандравіч Буевіч. Атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на вытворчасці». Універсалам, які можа працаваць на ўсіх лініях, з'яўляецца машыніст экструдара Васіль Уладзіміравіч Масалкоў. Сяргей Паўлавіч Мацюшэўскі з'яўляецца першапраходцам па асваенню вытворчасці ліццёвых вырабаў, працуе наладчыкам абсталявання. Са сваімі памочнікамі засвоіў і наладзіў выпуск новай прадукцыі начальнік участка нестандартных вырабаў Арцём Аляксандравіч Ладкоў. Кваліфікацыя, граматны, умелы падыход да вытворчасці стаяць за пакліканнем і шырокім тэхнічным кругаглядам начальніка цэха па вытворчасці цеплавых фітынгаў Дзям'яна Анатольевіча Студзянцова. Ад кантралёра якасці прадукцыі да інжынера-тэхнолага прайшла шлях Дыяна Мікалаеўна Каласоўская. З 2000 года на ранейшым прадпрыемстве, а з 2005 года на новым працуе Ігар Канстанцінавіч Крывіцкі. Пачынаў начальнікам змены, зараз - галоўны інжынер. Бесперабойная праца абсталявання, яго тэхналагічны ўзровень, арганізацыя працы кадраў і яе наладжванне у кругласутачным рэжыме - гэта ў тым ліку ў яго абавязках і кампетэнцыя.
Адзначыў Аляксандр Васільевіч і розныя памятныя калектыву моманты, падзеі, у якіх не абышлося ў развіцці вытворчасці без ўкладу тады яшчэ слесара ў службе галоўнага механіка, а ў цяперашні час наладчыка станкоў і маніпулятараў Віктара Аляксандравіча Мiгдалёва, спецыяліста-універсала па вытворчасці вырабаў з пластмас Анатоля Валянцінавіча Анташкевіча, аператара Фёдара Іванавіча Касача і іншых.
- Людзі ў нас проста выдатныя, - заўважыў з удзячнасцю ўсяму свайму калектыву А. В. Чуркін. - Няма тых праблем - тэхнічных, тэхналагічных, у жыцці паўсядзённым, якія б апынуліся невырашальнымі. Таму ўсё вышэй і вышэй падымаем планку сваіх магчымасцяў, ставім новыя мэты і дасягаем іх. Адданасць свайму калектыву, прафесійнае пакліканне кадраў, напрацаваныя традыцыі дапамагаюць у планамернай, стабільнай працы. А гэта і прыносіць вынік. І заўсёды радуе і акрыляе поспех. Ён прыносіць прадпрыемству аўтарытэт і прызнанне, развіццё, а людзям тое задавальненне, з якімі яны звязваюць свой дабрабыт, надзеі на добрыя здзяйсненні ў заўтрашнім дні...
Віктар Бірукоў
Да спіса