Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
05.10.2021

Юныя талачынскія біятланісты працягваюць радаваць сваімі поспехамі

З медалямі вярнуліся дадому выхаванцы Талачынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (трэнер Павел Купрыянец) са спаборніцтваў, якія прайшлі на мінулым тыдні.

У адкрытым першынстве і чэмпіянаце г. Віцебска па летнім біятлоне ў кросе на паўтара кіламетра сярод рабят 2008-2009 гадоў нараджэння на верхнюю прыступку пастамента пашаны ўзышоў Ягор Караткевіч. Двойчы другім - у кросе і ў гонцы на лыжаролерах - у спрэчцы спартсменаў 2006-2007 гадоў нараджэння стаў Данііл Макiёнак. Таксама серабро ў бегавой дысцыпліне ў іх таварыша па камандзе Аляксандра Лапiкава (2010-2011 г. н.).

Не засталася без узнагарод і Аліна Буйніцкая, якая прыняла ўдзел у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па бегу на лыжаролерах і кросе, які адбыўся ў Раўбічах. Наша зямлячка заняла другое месца ў кросе сярод спартсменак 2003-2004 гадоў нараджэння. Акрамя таго, яна двойчы спынілася за крок ад п'едэстала пашаны, стаўшы чацвёртай у бегу на лыжаролерах як свабодным, так і класічным стылем.

Да спіса