18 лютага ў дзень 100-годдзя знакамітага земляка - мастака Міхаіла Савіцкага ў Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася экскурсія «Эпоха ў мастацтве» для ідэолагаў арганізацый, прадпрыемстваў раёна і прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.
Падчас сустрэчы супрацоўнікі музея акунулі прысутных у гісторыю жыцця мастака і яго творчасць.
Дырэктар музея Ірына Пікулік падзялілася сваімі ўражаннямі ад асабістых зносін з Міхаілам Андрэевічам.