Урачыстая акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі", якая стала добрай традыцыяй па ўсёй краіне напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася ў Талачыне 13 сакавіка.
15 дзяцей - новаспечаных грамадзян сваёй краіны - сёння сталі аб'ектам гонару і павышанай увагі.
"Вам будаваць будучыню нашай Беларусі. І якой яна будзе, залежыць сёння толькі ад вас. З атрыманнем першага ў сваім жыцці дакумента вы набылі не толькі правы, але і абавязкі. Упэўнена, што кожны з вас будзе свята шанаваць гісторыю, ганарыцца подзвігамі продкаў і ствараць у імя светлай будучыні", - звярнулася да моладзі намеснік старшыні райвыканкама Алена Бамберава.
Пашпарты школьнікам са словамі пажадання ўручылі старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашка і пракурор раёна Аляксей Корсакаў.
Падарункі ад райвыканкама і РГА"Белая Русь", а таксама кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" сталі прыемным дадаткам да ўрачыстасці моманту.


