Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
22.07.2021

Дадзены ўрачысты старт уборцы-2021

21 ліпеня на адным з палёў ААТ «Зорны-АГРА» паблізу вёскі Міхайлоўшчына дадзены старт уборачнай кампаніі-2021.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбайнеры, вадзіцелі, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Прысутныя сталі сведкамі прыгожага старадаўняга абраду: жнеі ў народных строях сжалі першы сноп, сімвал будучага ўраджаю. Каб праца ішла, суправаджалі жніво песняй.


Павіншаваў работнікаў з пачаткам уборачнай кампаніі старшыня Талачынскага раённага выканаўчага камітэта А.М.Лындзiн.

Галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Талачынскага райвыканкама Талкачоў А.Л нагадаў пра важнасць выканання правілаў тэхнічнай эксплуатацыі ўборачнай тэхнікі і тэхнікі бяспекі,

Іерэй Алег Плаксіцкі павіншаваў усіх з пачаткам жніва і пажадаў усім Божага благаслаўлення: і тым, хто будзе прыбіраць хлеб, і ўсім службам, якія будуць дапамагаць у гэтай нялёгкай справе.

Да спіса