У Талачынскім раёне многае робіцца для добраўпарадкавання роднага рэгіёна. Але падчас прамых ліній, на асабістых прыёмах і ў каментарах грамадзяне падымаюць шмат праблемных пытанняў.
Каб нам разам вырашыць іх у раёне, з 25 верасня па 24 кастрычніка, аб'яўлены месячнік па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы населеных пунктаў.
Запрашаем далучыцца да навядзення парадку ўсіх тых, хто незадаволены чысцінёй у горадзе, на вуліцах і ўласных дварах. Вітаецца любая ініцыятыва ад жыхароў дамоў, якія могуць выйсці і дапамагчы камунальнікам у добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, уборцы падвалаў жылых дамоў і пад'ездаў.
Дарагія талачынцы, не заставайцеся ў баку ад вялікіх спраў малой радзімы. Зробім наш родны горад яшчэ чысцей, лепш і прыгажэй.
Да спіса