Наперадзе вясновыя вакацыі - час, які чакаюць усе школьнікі: ад першакласніка да выпускніка. У гэты час не трэба хадзіць у школу, можна паспаць даўжэй. На вакацыях самы час паклапаціцца пра бяспеку дзяцей.
З 30 сакавіка па 6 красавіка на тэрыторыі Талачынскага раёна пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў непаўналетніх і надзвычайных здарэнняў з іх удзелам, асноўнай мэтай якога з'яўляецца папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксама надзвычайных здарэнняў з іх удзелам.
Паважаныя дарослыя, нагадвайце сваім дзецям аб захаванні правіл дарожнага руху, аб мерах бяспекі падчас гульні на вуліцы, пры выкарыстанні Інтэрнэту, мерах бяспекі пры карыстанні газам і электрапрыборамі, а таксама недапушчальнасці гульняў у вадаёмаў.
Ад няшчасных выпадкаў вы зберажэ сябе і сваіх блізкіх толькі няўхільным выкананнем мер асабістай і маёмаснай бяспекі.
Юлія Шафранская,
старшы ўчастковы інспектар ІСН Талачынскага РАУС
Да спіса