Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
20.03.2019

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з рэгіёна Даніі з-за птушынага грыпу

Беларусь абмежавала ўвоз птушкі з вобласці Паўднёвая Данія (Данія) з-за нізкапатагеннага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі рэгіёна зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на нізкапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 19 сакавіка ўведзены часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтай вобласці жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (птушыная дзічына) і іншай прадукцыі.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнй абароны птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.
Да спіса