8 снежня 2021
Агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў сельскагаспадарчых арганізацый прайшоў у Талачынскім раёне
Штогод упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Талачынскага райвыканкама сумесна з прафсаюзным камітэтам работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіцца агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Вынікі конкурсу падведзены 7 снежня:
1 месца - ААТ «Каханава-АГРА»
2 месца падзялілі ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» і УП «Рыдомльскі»
3 месца занялі ААТ «Друцк-АГРА» і ААТ «Абальцы»
Арганізацыям-пераможцам і іх галоўным інжынерам уручаны граматы і сертыфікаты на грашовую ўзнагароду.