30 кастрычніка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Пешаходны пераход - месца сустрэчы ветлівых людей❗»
Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах.
Перад выхадам на праезную частку пешаходы павінны быць уважлівымі, паглядзець па баках і пераканацца ў адсутнасці аўтамабіляў.
Кіроўцы у сваю чаргу абавязаны зніжаць хуткасць паблізу пешаходных пераходаў.
Пераходзіць дарогу варта па пешаходным пераходзе. Пры іх адсутнасці пераходзіць праезную частку можна на скрыжаваннях па лініі тратуараў або абочын.
У месцах, дзе рух рэгулюецца, для пераходу праезнай часткі неабходна кіравацца сігналамі рэгуліроўшчыка або пешаходнага або транспартнага святлафора.
На нерэгулюемых пешаходных пераходах можна выходзіць на праезную частку дарогі, пераканаўшыся, што пераход будзе ў бяспечны.
Хуткасць руху аўтамабіляў, згодна з Правіламі дарожнага руху, у населеным пункце складае 60 км/г, калі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху не ўстаноўлены iншы парадак на асобных участках дарог.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што святлоадбівальныя элементы дапамагаюць стаць пешаходам прыкметней у цемры.
Бяспека ў руках кожнага ўдзельніка дарожнага руху.
Да спіса