З пачаткам цёплага сезону абвастраецца праблема траўматызму вадзіцеляў і пасажыраў двухколавага транспарту. У гэтым годзе ў сувязі з анамальна цёплай зімой матацыклісты выехалі на дарогі яшчэ ў лютым. За 3 месяцы па віне вадзіцеляў мотатранспарту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося 12 аварый, у якіх 2 чалавекі загінулі і 11 траўмаваны.
Падчас акцыі пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на тлумачэнне правілаў бяспечнай язды на матацыклах і мапедах. Ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі мотаклуба будзе арганізавана прафілактычная работа па павышэнню дысцыплінаванасці, фарміраванні узаемнаветлiвых адносін на дарогах і культуры кіравання уладальнікаў мотатранспарту.
Запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы з выкарыстаннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатрулёў. Паўсюдна супрацоўнікі ДАІ адпрацуюць аўтадарогі і населеныя пункты, каб папярэдзіць парушэнні з боку вадзіцеляў мотатранспарту. Рэйдавыя групы будуць выяўляць бяспраўнікаў, выключаць з ўдзелу ў дарожным руху незарэгістраваны мотатранспарт і маючы канструктыўныя змены.
Паважаныя вадзіцелі! Не забывайце пра культуру на дарогах і беражыце сябе. Жадаем усім безаварыйнага адкрыцця сезону!
Да спіса