Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
08.07.2026

Ад буякоў да бульбы: чым Талачынскі кансервавы завод здзівіў калег з Узбекістана?

Талачынскі кансервавы завод стаў чарговым пунктам візіту дэлегацыі Кашкадар'інскай вобласці Рэспублікі Узбекістан.

Пры наведванні прамысловага саду асаблівую цікавасць у іх выклікалі работа сістэмы кропельнага арашэння і вопыт вырошчвання буякоў, пад якiя тут адведзена 14 гектараў.

Усяго ж, як адзначыў начальнік падраздзялення "Прамысловае садоўніцтва" Віктар Булыгін, на прадпрыемстве пладовыя і ягадныя культуры растуць на плошчы 465 гектараў.

Таксама прадстаўнікі азіяцкай краіны азнаёміліся на кансервавым заводзе з умовамі захоўвання, тэхналогіяй сартавання і перадпродажнай падрыхтоўкі бульбы.

"Убачанае, безумоўна, аказалася карысным для нас. Мы змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія былі ў нас, для далейшага развіцця дадзеных напрамкаў у сябе", — падзяліўся намеснік хокіма Кашкадар'інскай вобласці Алішэр Закір.

Да спіса