Абавязковы масачны рэжым і захаванне дыстанцыявання
Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні новай каранавiруснай інфекцыяй застаецца складанай ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У сувязі з ростам колькасці захворвання, Міністэрствам аховы здароўя ад 06.10.2021 года ўнесены змены і дапаўненні ў Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванне да арганізацыі і правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення грыпу і інфекцыі COVID-19», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012г. № 217. У прыватнасці, гэтай пастановай з 9 кастрычніка 2021 года ўпершыню з пачатку пандэміі ўводзіцца абавязковы масачны рэжым і захаванне дыстанцыі (1-1.5 метра) у грамадскіх месцах.
Адказнасць за парушэнне правілаў ускладзена на фізічную асобу (грамадзян). У масках людзі павінны быць не толькі на сваіх працоўных месцах, але і пры наведванні ўсіх без выключэння аб'ектаў. Выконваць правілы неабходна будзе пры наведванні арганізацый, у грамадскім транспарце ўсіх відаў, уключаючы таксі, у крамах, месцах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, у тэатрах і кіно, на культурна-масавых мерапрыемствах, стадыёнах, установах аховы здароўя, аптэках і інш. У санітарных нормах і правілах таксама паказана, як павінна насіцца маска: яна павінна закрываць нос, рот і падбародак.
У адпаведнасці з артыкулам 28 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» ад 7 студзеня 2012 г. № 340-З грамадзяне абавязаны выконваць заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, праводзіць ці ўдзельнічаць у правядзенні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў , клапаціцца пра стан свайго здароўя і здароўя сваіх дзяцей.
Талачынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.