Фінансавы аддзел
Талачынскага раённага выканаўчага камітэта
Адрас: вул. Леніна, 1, 211092, горад Талачын, Віцебская вобласць
Адрас электроннай пошты fo.32700@minfin.gov.by (акрамя электронных зваротаў)
Рэжым працы:
Панядзелак - пятніца з 8-00 да 17-00, перапынак з 13-00 да 14-00
Выхадныя дні - субота, нядзеля
Начальнік: Коцікава Ірына Васільеўна
кабінет 33
тэлефон / факс (8-02136) 5-14-31
Намеснік начальніка: Іўчанка Наталія Анатольеўна
кабінет 34
тэлефон (8-02136) 5-15-63
***
Тэлефон “гарачай лініі”: (8 02136) 5-15-63 штодня ў працоўныя дні з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00
“Прамая тэлефонная лінія” праводзіцца начальнікам фінансавага аддзела Талачынскага раённага выканаўчага камітэта па тэлефоне (8 02136) 5-14-31 у адпаведнасці з графікамі, зацверджанымі старшынёй Талачынскага раённага выканаўчага камітэта.
***
Асноўнымі задачамі фінансавага аддзела з'яўляюцца:
эфектыўнае правядзенне дзяржаўнай бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў фінансавай сферы дзейнасці, каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы органаў мясцовага кіравання і самакіравання Талачынскага раёна (далей - раён);
арганізацыя і правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі работы па размеркаванні фінансавых рэсурсаў раёна, своечасовым і поўным паступленні даходаў, прадугледжаных у кансалідаваным бюджэце раёна, эфектыўнаму і мэтаваму расходаванню сродкаў бюджэту, мэтавых бюджэтных і пазабюджэтных фондаў, што ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам;
кантроль за выкананнем фінансавых інтарэсаў раёна.
Фінансавы аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:
вывучае і аналізуе інфармацыю аб эканамічным і фінансавым стане раёна, уносіць прапановы па павелічэнні даходаў кансалідаванага бюджэту раёна;
арганізуе работу па складанні праекта кансалідаванага бюджэту раёна;
ажыццяўляе кароткатэрміновае і сярэднетэрміновае прагназаванне забеспячэння бюджэту раёна фінансавымі рэсурсамі на аснове аналізу сацыяльна-эканамічнага стану раёна;
складае бюджэтны роспіс раённага бюджэту, уносіць у яго змяненні, а таксама забяспечвае выкананне раённага бюджэту;
ажыццяўляе кантроль за выкананнем бюджэтнага заканадаўства на стадыі складання, разгляду, зацвярджэння і выканання раённага бюджэту і бюджэтаў пярвічнага ўзроўню;
ажыццяўляе ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымяненне мер прымусу за парушэнне бюджэтнага заканадаўства;
ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян і юрыдычных асоб.
***
ГРАФІК
прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў
юрыдычных асоб кіраўніцтвам фінансавага аддзела
|
Фамілія, імя, імя па бацьку пасада |
Месца прыёму |
Дзень і час прыёму |
№ службовага |
|
Коцікава Ірына Васільеўна начальнік фінансавага
|
г. Талачын (№ 33) |
Аўторак з 8-00 да 13-00 |
(8-02136) 5-14-31 |
Папярэдні запіс на прыём да кіраўніцтва фінансавага аддзела праводзіцца па тэлефоне (8-02136) 5-16-92. Адказная асоба - загадчык сектара планавання і выканання бюджэту Лапцэвіч Наталля Уладзіміраўна (кабінет № 36).
У час адсутнасці Лапцэвіч Н.У. папярэдні запіс ажыццяўляе Савіцкая Алена Анатольеўна - галоўны спецыяліст сектара планавання і выканання бюджэту (кабінет № 34), тэлефон (8-02136) 5-15-63.
Пры часовай адсутнасці (водпуск, камандзіроўка, хвароба) ў дзень асабістага прыёму службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём у адпаведнасці з графікам, асабісты прыём праводзіць асоба, выконваючая яе абавязкі.
***
Вышэйстаячыя органы
Талачынскі раённы выканаўчы камітэт
Адрас: 211092, Віцебская вобласць, г. Талачын, вул. Леніна, 1
Тэлефон прыёмнай: (8 02136) 5-15-33
E - mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Рэжым працы :
панядзелак-пятніца з 8-00 да 17-00
перапынак з 13-00 да 14-00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Старшыня: Лындзін Алег Міхайлавіч
Галоўнае фінансавае ўпраўленне Віцебскага аблвыканкама
Адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Тэлефон прыёмнай: (8 0212) 48-21-06
E - mail: gfu.vitebskobl@minfin.gov.by
Рэжым працы:
панядзелак-пятніца з 8-00 да 17-00
перапынак з 13-00 да 14-00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Начальнік: Каросцік Яўген Феліксавіч
Папярэдняе кансультаванне грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб з мэтай растлумачэння ім арганізацыйных пытанняў работы са зваротамі, парадку асабістага прыёму ў галоўным фінансавым упраўленні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта вядзецца сакратаром прыёмнай пры звароце заяўнікаў асабіста або па тэлефоне "гарачай лініі" 48-21-06 штодня на працягу працоўнага дня з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00.
***
Рахунак Талачынскага раённага бюджэту
|
Атрымальнік |
Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці |
|
УНП |
300 594 330 |
|
Нумар рахунку |
BY84 AKBB 3600 32700 957 1000 0000 |
|
Банк |
ААТ "ААБ Беларусбанк", г. Мінск |
|
Код банка |
AKBВBY2X |
|
УНП фактычнага бенефіцыара |
Бліжэйшыя аддзяленні банкаў
|
Найменне |
Адрас |
Рэжым працы |
|
Цэнтр банкаўскіх паслуг № 219 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» |
г. Талачын вул. Лузгіна, 3 |
Пан. - чц. 08:30 - 17:30, перапынак 12:30 - 13:15 Пт. 08:30 - 16:15, перапынак 12:30 - 13:15 Выхадны: субота, нядзеля |
|
Цэнтр банкаўскіх паслуг №225 Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" |
г. Талачын вул. Дзяржынскага, 10 |
Пан. - Пт. 09:30 - 17:30, перапынак: 12:30 - 13:30 Сб. 09:30 - 14:30, перапынак: 12:30 - 13:00 Апошні працоўны дзень месяца: 9:30 - 15:00 Выхадны: нядзеля |