Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Законапраект аб УНС можа быць разгледжаны сенатарамі ў студзені

30.12.2025


Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе можа быць разгледжаны сенатарамі ў студзені 2023 года, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час пасяджэння савета старэйшын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы практычна адпрацавалі законапраект аб УНС. У студзені мы будзем яго разглядаць для таго, каб прымаць у Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі. Мы актыўна ўключаліся ў работу над гэтым законапраектам. У нас з'яўляецца яшчэ адзін дзяржаўны орган, які будзе стабілізуючым у тых выпадках, калі трэба будзе прымаць важныя рашэнні для краіны. УНС будзе з'яўляцца такім", - расказала Наталля Качанава.

Спікер адзначыла, што вялікая работа праведзена сенатарамі і па падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю. "Члены Савета Рэспублікі ўваходзілі ў склад Канстытуцыйнай камісіі. На мой погляд, беларусы паказалі сваю пазіцыю, калі прыйшлі на рэферэндум і выказаліся ў падтрымку тых навел, якія ўнесены ў Асноўны закон краіны. Цяпер у развіццё гэтага мы працуем над законамі, якія трэба прывесці ў адпаведнасць. А іх даволі шмат", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Як паведамлялася, 20 снежня дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб Усебеларускім народным сходзе".

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.