Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Забарона на наведванне лесу дзейнічае ў 74 раёнах Беларусі

24.04.2025

У Беларусі, паводле даных на 23 красавіка, забарона на наведванне лесу дзейнічае ў 74 раёнах. Такая інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лесу Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Забароны дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

У Мінскай вобласці лес нельга наведваць у 14 раёнах, дазволена ў Бярэзінскім, Вілейскім, Капыльскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Мядзельскім, Слуцкім.

На Магілёўшчыне забарона дзейнічае ў шасці раёнах (Горацкім, Краснапольскім, Мсціслаўскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чэрыкаўскім).

У Віцебскай вобласці абмежаванняў на наведванне лясоў няма.

Прычына ўвядзення часовай забароны - высокі клас пажарнай небяспекі.

На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме даведацца, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.