Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі пачынаюць здымаць забароны на наведванне лясоў

13.09.2025


12 верасня, Мінск. Масавую забарону на наведванне лясоў у Беларусі пачынаюць здымаць, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Цалкам знята забарона ў Мінскай вобласці, на Брэстчыне толькі ў чатырох раёнах абмежавана наведванне лясных масіваў. Забароны і абмежаванні пакуль дзейнічаюць у дзевяці раёнах Гродзенскай вобласці. Да гэтага часу застаецца даволі высокая пажаранебяспечная абстаноўка ў Магілёўскай вобласці (у 17 раёнах наведванні лясоў забаронены або абмежаваны), Гомельскай (18), а ў Віцебскай вобласці па-ранейшаму "зялёным" на карце забарон і абмежаванняў на наведванне застаецца толькі Браслаўскі раён.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.