Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мінэканомікі: колькасць спраў аб банкруцтве ў Беларусі ўстойліва зніжаецца

27.11.2025


Колькасць спраў аб банкруцтве ў Беларусі ўстойліва зніжаецца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Паводле даных Дэпартамента па санацыі і банкруцтве, па стане на 1 кастрычніка 2024 года працэдуры банкруцтва прымяняюцца да 975 суб'ектаў гаспадарання.

Паводле ацэнкі дырэктара дэпартамента Юрыя Тараканава, найбольш актыўнае зніжэнне колькасці спраў аб банкруцтве назіраецца ў Гомельскай (на трэць), Магілёўскай і Віцебскай (на чвэрць), а таксама Гродзенскай абласцях (на 18,8 працэнта).

У рэгіянальным разрэзе традыцыйна ў Магілёўскай вобласці адзначаецца найменшая колькасць суб'ектаў гаспадарання, у адносінах да якіх эканамічнымі судамі прымяняюцца працэдуры банкруцтва.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.