Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Краіны СНД зацікаўлены ў далейшым развіцці маладзёжнага валанцёрскага руху

11.10.2025


Пасяджэнне рабочай групы па пытаннях развіцця маладзёжнага добраахвотніцкага (валанцёрскага) руху ў дзяржавах - удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылося 10 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Ад Выканаўчага камітэта СНД у сустрэчы ўдзельнічала начальнік аддзела па супрацоўніцтве ў галіне культуры, спорту, турызму і моладзі Таццяна Кавалёва.

 

Члены рабочай групы абмеркавалі выкананне плана мерапрыемстваў па правядзенні ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2024 годзе Года валанцёрскага руху, разгледзелі праект палажэння аб Форуме валанцёраў СНД і шэраг іншых пытанняў. Вынікі прапрацоўкі гэтых тэм будуць прадстаўлены для разгляду на пасяджэнні Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц СНД.

Рабочая група па пытаннях развіцця маладзёжнага валанцёрскага руху створана па рашэнні Савета па справах моладзі. У яе склад увайшлі прадстаўнікі вядучых добраахвотніцкіх (валанцёрскіх) арганізацый краін Садружнасці. Першае пасяджэнне рабочай групы адбылося 6 снежня 2023 года ў Маскве.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.