Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мінпрацы аб памеры мінімальнай зарплаты з 1 студзеня

12.12.2025


Рашэннем урада з 1 студзеня 2023 года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры Br554, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны, у параўнанні з лістападам бягучага года мінімальная заработная плата павялічана на Br70,8, або на 14,7 працэнта, а ў параўнанні са студзенем 2022-га - на Br97, або на 21,2 працэнта.

Мінімальная заработная плата прымяняецца ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы ў адносінах да ўсіх работнікаў, якія заключылі працоўны дагавор. Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.