Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка памілаваў 23 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці

20.01.2025


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 23 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Усе яны напісалі прашэнні аб памілаванні, прызналі сваю віну і раскаяліся. Гэта тры жанчыны і 20 мужчын. Сярод памілаваных 13 чалавек старэйшых за 50 гадоў, 14 маюць хранічныя захворванні, у 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін - шматдзетны бацька.

Гэта рашэнне прынята зыходзячы з прынцыпаў гуманізму. Памілаваным прадастаўляецца шанц вярнуцца да нармальнага жыцця. Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.