Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Аман

16.12.2025


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 снежня накіраваўся з рабочым візітам у Султанат Аман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Запланаваны перагаворы з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам. Лідары краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця адносін, напрамкі, па якіх можна надаць дадатковы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца думкамі па актуальным міжнародным парадку дня", - расказалі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Адносіны Беларусі і Амана грунтуюцца на базе, якая была закладзена яшчэ ў 2007 годзе ў час першага ў гісторыі візіту Аляксандра Лукашэнкі ў гэту краіну. З таго часу бакі істотна нарасцілі нарматыўна-прававую базу двухбаковага супрацоўніцтва, адбыліся знакавыя візіты на высокім узроўні, сумесная работа вядзецца ў шэрагу сфер.

Асноўная ўвага ў ходзе цяперашняга візіту Аляксандра Лукашэнкі будзе ўдзелена пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Размова аб

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.