Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Маскве абмеркавалі тры комплексы пытанняў

17.05.2025

 

На палях саміту АДКБ у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу. Яна доўжылася 40 мінут, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тры комплексы пытанняў.

Першы - сумесная работа беларусаў і расіян па імпартазамяшчэнні.

Другое пытанне - перавалка грузаў Беларусі ў партах Расіі і будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам, у раёне порта Бронка.

Трэці блок - шэраг пытанняў абаронна-прамысловага комплексу. У прыватнасці, сумесная работа ў галіне ракетабудавання і па іншых напрамках.

Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядуць асобную сустрэчу па ўсім спектры тэм беларуска-расійскага супрацоўніцтва і выкананні ўрадамі дзвюх краін даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.