Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Грызлоў анансаваў афіцыйны візіт Алейніка ў Расію

05.05.2025
Сяргей Алейнік. Фота з архіва

 Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў анансаваў афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Візіт павінен адбыцца 16-17 мая.

"У бліжэйшы час, а менавіта 16-17 мая, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прылятае з афіцыйным візітам у Расію. У Маскву. Там будзе сустрэча і са старшынёй Дзяржаўнай думы, і старшынёй Савета Федэрацыі. Будзе наша сустрэча (па лініі кіраўніцтва МЗС. - Заўвага БЕЛТА) - перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах", - расказаў Барыс Грызлоў.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.