Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дагаворна-прававая база, кансультацыі, тавараабарот. Беларусь і М'янма маюць намер развіваць адносіны

20.02.2025

У горадзе Найп'іда (М'янма) адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і М'янме (па сумяшчальніцтву) Уладзіміра Баравікова з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Тан Свэ, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства замежных спраў.Прадстаўнікі дзвюх краін разгледзелі шырокае кола пытанняў па развіццю супрацоўніцтва. "Дамовіліся аб аднаўленні практыкі правядзення палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. Пацвердзілі гатоўнасць да развіцця дагаворна-прававой базы паміж дзвюма краінамі. Абмеркавалі практычныя аспекты ўзаемадзеяння па аказанні консульска-прававой дапамогі", - расказалі аб асноўных напрамках у ведамстве.Таксама Уладзімір Баравікоў сустрэўся з міністрам гандлю М'янмы Тун Ён. На парадку дня - шляхі нарошчвання тавараабароту, у тым ліку за кошт арганізацыі ўзаемных візітаў дзелавых колаў.
© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.