Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Будаўніцтва і мадэрнізацыя жывёлагадоўчых комплексаў. Пасол Беларусі наведаў кітайскую сельгаскампанію

14.02.2025


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў наведаў кампанію Beijing Kingpeng Global Husbandry Technology Co., LTD. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Пекіне.

Дыпламат азнаёміўся з работай аўтаматызаваных цяпліц, свінагадоўчага комплексу, цэха па вытворчасці сельскагаспадарчага абсталявання, а таксама малочнаперапрацоўчага камбіната. У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сельскагаспадарчай кааперацыі.

Акрамя таго, размова ішла аб перспектывах узаемадзеяння адносна будаўніцтва новых жывёлагадоўчых комплексаў і мадэрнізацыі ўжо існуючых.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.