Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларускія повары ўвайшлі ў тройку лепшых у конкурсе «Палявая кухня» на АрМГ-2021

30.08.2025

Беларускія повары ўвайшлі ў тройку лепшых у конкурсе "Палявая кухня" на АрМГ-2021, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

"Ва Узбекістане прайшоў другі этап АрМГ "Палявая кухня". Армейскія повары дэманстравалі сваё майстэрства ў прыгатаванні абеду па адвольнай рэцэптуры, асноўная страва якога - рыба. Па выніках чарговага этапу беларускія спецыялісты занялі трэцяе месца. Першымі сталі повары з Узбекістана. Другое месца ў расійскай каманды", - удакладнілі ў ведамстве.

БелТА

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.