Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусбанк увёў абмежаванне на зняцце наяўных грошай з картак банкаў-нерэзідэнтаў

24.06.2025

Беларусбанк увёў абмежаванні на зняцце наяўных грошай з картак банкаў-нерэзідэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал банка.

Сёння, 23 чэрвеня, з 14.00 Беларусбанк увёў абмежаванне на зняцце наяўных грошай у банкаматах банка па картках VISA, Mastercard і UnionPay International банкаў-нерэзідэнтаў Беларусі. Цяпер з адной карткі дазволена здымаць толькі Br500 у тыдзень.

Таксама павялічваецца камісія за выдачу наяўных грошай у беларускіх рублях у аддзяленнях банка пры выкарыстанні картак VISA і Mastercard банкаў-нерэзідэнтаў. Яна складзе 15 працэнтаў замест ранейшых 2,5 працэнта ад сумы.

З 4 ліпеня павялічыцца камісія банка з 1 працэнта да 15 працэнтаў ад сумы за залічэнні на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў з-за мяжы. Камісія будзе здымацца пры правядзенні гэтых аперацый з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, у тым ліку з дапамогай грашовых пераводаў Visa Direct, Mastercard MoneySend і БЕЛКАРТ/МІР.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.