Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь павялічыла аб'ёмы біржавога гандлю з усімі партнёрамі па ЕАЭС

30.03.2026
Беларусь павялічыла аб'ёмы біржавога гандлю з усімі партнёрамі па ЕАЭС

Беларусь павялічыла аб'ёмы біржавога гандлю з усімі партнёрамі па ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

Згодна з інфармацыяй БУТБ, сума біржавых здзелак, праведзеных у студзені-лютым 2026 года кампаніямі з краін - партнёраў Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе, склала $194,2 млн, што на 11 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га. Пры гэтым дадатная дынаміка біржавога тавараабароту прасочваецца з усімі дзяржавамі ЕАЭС.

Самы высокі тэмп росту да студзеня-лютага мінулага года дасягнуты ў гандлі з Кыргызстанам. Дзякуючы актыўным закупкам беларускай мясамалочнай прадукцыі і піламатэрыялаў, а таксама пастаўкам у Беларусь сыравіны для тэкстыльнай прамысловасці кыргызскія ўдзельнікі таргоў амаль у дзевяць разоў павялічылі суму здзелак на біржавой пляцоўцы.

Тавараабарот з Казахстанам вырас у 3,5 раза - галоўным чынам за кошт імпарту беларускага цукру, на які прыпала 36 працэнтаў усяго аб'ёму біржавых здзелак у вартасным выражэнні.

У гандлі з Арменіяй асноўнымі драйверамі росту паслужылі, з аднаго боку, пастаўкі сухога малака на рынак гэтай краіны, а з другога - рэалізацыя буйных партый ферасплаваў прадпрыемствам прамысловага сектара Беларусі. У выніку беларуска-армянскі біржавы тавараабарот павялічыўся ў 2,2 раза.

Сума здзелак расійскіх удзельнікаў па выніках двух месяцаў 2026 года прырасла на 2 працэнты. У структуры ўзаемнага тавараабароту пераважаў беларускі экспарт з удзельнай вагой 86 працэнтаў. Самымі папулярнымі таварамі ў расіян былі малакапрадукты, мяса і мясныя паўфабрыкаты, прадукцыя дрэваапрацоўкі і льняное валакно.

Цяпер на БУТБ акрэдытаваны 5374 рэзідэнты краін ЕАЭС (Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі). З іх 142 сталі кліентамі біржы ў бягучым годзе.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

БелТА

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.