Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь і Таджыкістан абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння

04.11.2025

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 3 лістапада сустрэўся з першым намеснікам старшыні верхняй палаты парламента Рэспублікі Таджыкістан, старшынёй выканаўчага органа дзяржаўнай улады Сагдыйскай вобласці Раджабоем Ахмадзода. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сустрэчы таксама прымаў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Махмадшарыф Хакдод.

"Бакі абмяняліся інфармацыяй аб парадку дня беларуска-таджыкскіх адносін, абмеркавалі стан і перспектывы развіцця міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.

БелТА

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.