Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь і Кітай абмеркавалі палітычную каардынацыю дзеянняў на міжнародной арэне

13.05.2025


Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюнам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Субяседнікі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня, абмеркавалі пашырэнне глабальных ініцыятыў, палітычную каардынацыю сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, а таксама ўзаемадзеянне ў рэгіянальных арганізацыях", - адзначылі ў МЗС.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць далей развіваць шматпланавае партнёрства па ўсім спектры беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.