Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь і Іран абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі

03.08.2025


 Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 2 жніўня ў Мінску сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзай Санеі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.


У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Бакі таксама абмеркавалі бягучы стан беларуска-іранскага супрацоўніцтва і перспектыўны парадак дня ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках.

Была пацверджана прыхільнасць да курсу партнёрства, умацавання кантактаў і развіцця сумесных праектаў у сферы бяспекі.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.