Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выхаванцы Віцебскага дзіцячага дома атрымалі падарункі з «Навагодняй ёлкі жаданняў»

16.01.2025
З 12 снежня па 10 студзеня валанцёры Віцебскай гарадской арганізацыі БТЧК рэалізоўвалі маштабны традыцыйны дабрачынны праект "Навагодняя ёлка жаданняў". У буйнейшых гандлёвых аб'ектах абласнога цэнтра былі ўстаноўлены ёлкі, на якіх замест цацак віселі фатаграфіі выхаванцаў дзіцячага дома з іх пажаданнямі. Любы чалавек мог стаць чараўніком, купіўшы падарунак, пазначаны ў пажаданні. 14 студзеня выхаванцам Віцебскага дзіцячага дома былі ўручаны імянныя падарункі.
© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.